|
"ЧЫРВОНА
ЗМЕНА"
ОРГАН ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМIТЭТА ЛКСМ БЕЛАРУСI
Цацвер 17 Верасня 1987 г №179(12659).
ЭКСПЕДЫЦЫЯ
"ЧЫРВОНАЙ ЗМЕНЫ"
"Штурмуй свой сум!"
У
пячоры Снежнай, размешчанай на Бзыбскім хрыбце Заходняга Каўказа,
завяршае работу асноўнага этапа камсамольска-маладзёжная экспедыцыя
мінскага ВА "Інтэграл" і рэдакцыі газеты "Чырвоная
змена". Аб мэтах, якія ставіць перад сабой спелеаэкспедыцыя,
мы расказвалі ў папярэдніх нумарах "Чырв&нкі".
Сёння прадаўжаем знаёміць чытачоу э дзейнасцю спелеаклуба
"Бяздонне", прапісанага ў рабочым інтэрнаце ВА "Інтэграл"
па вуліцы Кіжаватава. Менавіта адтуль бярэ пачатак і сёлетняя
экспедыцыя да дна пячоры Снежнай.
Доўга тлумачыць вахцёру аб мэце свайго візіту тут не трэба,
вядома, калі вы скажаце "чароўнае" слова тепелеолагі".
Яно і адкрывае шлях тым, хто ідзе ў госш' да членау клуба
"Бяздонне", на дзевнты паверх. На дзвярах - шыльдачка
з назвай клуба па інтарэсах, ціхі звано-чак абвяшчае прыход
гасцей, як толькі іх адчыняеш. Ранен, калі на дзвярах мацавалася
жартаўлівая аб'ява "Калі вы не ведаеце, чаго хочаце -
прыходзьце да нас: гэта ў нас ёсць", сюды заглядвалі
інтэрнацкія навічкі і па малаток, ці соль, ці шчэпці чаю пазычыць.
Спелеаклуб адкрыты кожнаму, прычым амаль штодня пасля работы
там абавязкова ёсць хто-небудзь са спелеолагау. У апошні час
адміністрацыя інтэрната дапамагла аматарам падземных падарожжаў
зрабіць месца іх сустрэч, месца падрыхтоўкі да экспедыцый
больш утульным; выдзеліла мэблю, свяцільнікі. Прыгожым лінолеумам
пакрыта падлога. Але, напэўна, не толькі знешняя ўтульнасць
прыцягвае сюды людзей?
Гаворыць Ірына Сіпакова, камісар камсамольска-маладзёжнай
спелеаэкспедыцыі "Снежная-87":
- Раней я займалася баскетболам, трохі тэнісам. Але вось пазнаёмілася
са спелеолагамі, а праз іх - і са спелеатурызмам, і цяпер
ужо адпраўляюся з гэтай жа групай у сваю трэцюю экспедыцыю.
Чым вабіць нас клуб? Вядома ж, не адным толькі тэлевізарам
ці абстаноўкай, што тут ёсць. Перш за ўсё - людзьмі, калектывам.
Кожны з нас (а ў клубе, разам з так званымі "спачунаючымі",
каля дваццаці членаў), дык вось, кожны з нас мае сваю асноўную
прафесію, работу. А ў той час, які застаецца, хочацца сустракацца
з людзьмі, пажадана з тымі, якія цябе цалкам разумеюць. Гэта
не кожнаму ўдаецца: цяпер шмат гавораць аб праблеме адзіноцтва,
шукаюць новыя формы арганізацыі вольнага часу моладзі. Скажу
шчыра: і мне, і маім сябрам па спелеаклубу "Бяздонне"
пашанцавала. У нас ёсць агульная справа - спелеаэкспедыцыі,
ёсць месца для сустрэч - вось гэты пакой. Цяпер ужо сам клуб
прыцягвае ў наша кола цікавых людзей.
- Са знаёмстваў, якія адбы-ліся ў апошні час - якія най-.
больш запомніліся?
- Вясною гэтага года ў нашым клубе ўпершыню пабываў замежны
госцьнамеснік галоўнага рэдактара маладзёжнай штотыднёвай
газеты "Штандар млодых" Вальдэмар Сівіньскі з Польскай
Народнай Рэспублікі. Нам заўсёды радасна бачыць жывую цікавасць,
нават захапленне ў вачах гасцей, якія знаёмяцца з нашым клубам,
матэрыяламі спелеаэкспедыцый. Так было і на гэты раз. Мы да
самага вечара вялі за чаем размовы з Вальдэмарам. Яго вельмі
зацікавілі нашы самаробкі, увогуле ступень арганізаванасці
экспедыцый, сур'ёзнасць падрыхтоўкі да іх. Нам жа было надзвычай
цікава даведацца, як праводзяць вольны час польскія юнакі
і дзяўчаты, аб вялікай папулярнасці сярод іх камп'ютэрных
гульняў, плыннх і напрамках у польскай эстрадзе. Некаторы'я
з самаробак, якія найбольш ц.ікавяць гасцей, дэманструюцч.а
на стэлажы ў самім клубе. Тут жа можна знайсці ўзоры арыгінальна
ўпакаваных прадуктаў, якія могуць захоўізацца ў пячоры доўгі
час, як ;запас для наступных экспедыцый, да таго ж іх вельмі
проста .згатаваць. На кніжных палічках шмат спецыяльнай літаратуры
па турызму, спелеалогііі, стэнды на сценах знаёмяць навічкоў
з характарам ужо пройдзеных пячор, а таксама з тымі. хто ўдзельнічаў
у спелеаэкспедыцыях.
"Залаты
фонд" клуба - гэта слайды і фотаздымкі, зробленыя ў час
падземных работ. Кожны кадр у царстве змроку патрабуе немалых
намаганняў, майстэріства, надзейнай фотаапаратуры. Адказная
справа - фотаздымкі - на час сёлетняй экспедіаіцыі даверана
Мікалаю Маскоускаму. На час нашай сустрэчы Мікалай быў вельмі
занепакоены адсутнасцю ў ма-газіна.ч батарэек "Крона",
на якіх працуе фотабліц:
- Крыўдна, калі такія дробязі ствараюць сур'ёзныя цяжкасці.
Тую ж "Крону", скажам, не зробіш з падручных сродкаў,
хоць мы ў справе самаробак мастякі, ды і на дарозе нідзе не
знойдзеш. Я, напэўна, не вельмі б злгаваўся на батарэйкі -
але ж на сённяшні дзень у магазіне пірактычна нічога гатовага
для выкарыстання ва ўмовах спеліеаэкспедыцыі не купіш. Гэта,
з аднаго боку, стымулюе нац.іу творчую думку, а з другоггі
- столькі часу адымае! Таму часцей за ўсё нашы госці бач.аць
нас у час падрыхтоўкі да экспедыцыі за справай; тут у нас
і майстэрня, і гасціная адначасова.
- Дык што ж - і фотаапа-ратуру таксама перароблівае-це:?
-- Калі больш дакладна - нрыстасоўваем да тых умоў, у яікіх
яна будзе працаваць. Гэта язначае: трэба абараніць яе ад удараў,
ад вільгаці, бруду. Найбольш надзейным на сённяшні дзень лічым
фотаапарат "Змена-8М", ён і якасць здымкаў дае нядрэнную.
Тэхнічны бок спелеаэкспедыцыі - гэта нібы пастаянная трэніроўка
турысцкай кемлівасці і знаходлівасці, таму самаробшчыкі ў
клубе адточваюць свае ідэі сумесна. Тут, у "Бяздонні",
былі ўдасканалены ўжо існуючыя зажымы для пад'ёму і спуску
па вяроўцы у вялізных (да соцень метраў) пячорных калодзежах,
зроблены арыгінальныя спелеатэлефоны, футляры для запальнічак.
Нядаўна клуб узброіўся новай тэхналогіяй атрымання сублеміраванага
(сухога) мяса, якое можа доўгі час захоўвацца. У вытворчы
ланцужок уключаюцца звычанна ўсе свабодныя рукі: тут і чыстка,
і мясарубка, і выпарванне вілыаці з фаршу на патэльні. Потым
наступае этап "Магучыка" - арыгінальнай канструкцыі
агрэгата накшталт вялізнага фена, для вырабу якога Алёша Крыцкі
не пашкадаваў уласны пыласос. "Магучык" даводзіць
фарш да сухой кандыцыі, "аператар" на кавамолцы
робіць з яго парашок, а завяршаецца працэс дазіроўкай нрадукта
ў цэлафанавыя пакецікі і герметычным іх заклейваннем (таксама
на спецыяльна змайстраваным прыстасаванні). Гатоаыя ўпакоўкі
потым укладваюцца ў воданепранікальныя мяшкі - модулі і...
Але не буду больш стамляць чытача тэхналогіямі, бо і працэс
фарміравання змесціва модуляў, у якіх транспартуюцца асноўныя
грузы спелеаэкспедыцыі - і гэты працэс разлічаны на калектыўную
працу, на ўзаемадапамогу. Без адчування локця сябра, як няцяжка
пераканацца, у клубе рабіць няма ча-го. Бо фактычна і справы
па падрыхтоуцы да спелеаэкспедыцыі наплываюць адна за адной,
як на канвееры, забіраючы амаль увесь вольны час у анантаных
пячорамі людзеіі. Але ці не становяцца ў гэтым вечным кругавароце
і думкі скіраванымі ў адзін бок?
На гэта пытанне адказвае чііен штурмавой групы спелеа-чкспедыцыі
"Снежная-87" Міхаіл Кабакоў:
- Ды не, кола інтарэсаў у нас самае разнастаннае. Праў-да,
калі рыхтуемся ў чарговую экспедыцыю - інтарэс ва ўсіх адзін:
oшто яшчэ трэба зрабіць, што дастаць, дзе купіць, каму пайсці.
Недзе пакідаем інфармацыю для аднаго, для другога - шэраг
пытанняў! 1 гэта выдатна, бо ты пачынаеш востра адчуваць бег
часу, цаніць надзейнасць сяброў, адчуваеш сябе патрэбным,
а часам нават... незаменным, ці што. Калі ж адыходзіць экспедыцыя
- уражанпі яшчэ так доўга-доўга перапаўняюць душу, і так здорава,
што ёсць з кім імі падзяліцца. Наш клуб мне падабаецца яшчэ
і тым, што мы не жывём толькі сваімі, эгаістычнымі эмоцыямі,
мы не закопваем гэты скарб недзе ў ціхім кутку душы для сябе,
а'актыўна раздаём яго. Якім чынам? Гэта знаходзіць выхад у
слайдах, фотаздымках, быў у нас нават невялічкі фільм, а колькі
расказаў, каментарыяў, свежых уражанняў, якія, быццам ^раменьчыкі
святла V пячоры, выхопліваюць дэталі экспедыцыі. Коля Маскоўскі
нават вершы піша... 1 ,нам ніколі не сумна разам. нават святы
імкнёмся адзначаць па магчымасці тут. Мне здаецца, надакучыць
адзін аднаму могуць толькі тыя людзі, якія праводзяць час
разам без спра-вы, упустую. А ў нас ёсць мэтапячоры.
Пячоры, экспедыцыі не лаюць к.'іуГп' затухнуць, падтрымлівяюць
у ім агеньчык сяброўства і важыў, прайшла без асаблівых пазяханняў:
спелеолагі прывычныя да змен у рэжыме дня.
У пячорах свой расклад жыцця - у Снежнай, напрыклад, 24 гадзіны
яны працуюць без сну. А потым столькі ж часу аднаўляюць сілы.
1 гэта не дзівацтва. Проста месцы, зручныя для падземнага
лагера, сустракаюцца нячаста, адлегласць па-між імі і ёсць
спелеасуткі. Так што часам падземны вопыт працяглай бадзёрасці
карь>сны і на паверхні.
Увогуле, яны надзвычай цесна ўзаемазвязаны для членаў спелеаклуба
"Бяздонне" - паверхня і пячора. Валерый Газвычайным
паходзе выхаднога дня.
Мікалай Маскоўскі, прынамсі, лічыць так:
- Цяжэй за ўсё, мне здаецца, чалавек пераносіць сум. Гэта
пазбаўляе ўнутранага спакою яшчэ больш, чым зубны боль. Хочацца
што-небудзь, хоць што-небудзь, зрабіць: няхай бязглуздае,
бяссэнсавае... Гэта, уласна кажучы, часцяком і робяць, калі
абсалютна на нулі фантазія: п'янка, імкненне некуды ўвязацца,
кулакі чуха-юцца... Усё гэта, я лічу, стыхійны пратэст супраць
тае дурной жыпога інтарчсу, робяць яго дзейнасць, як цяпер
часта кажуць, нефармальнай. Сапраўды, ніхто ніколі не прымушаў
і не прымушае сяброў з "Бяздоння" сустракацца ў
вызначаны час, распрацоўваць планы рабо-ты, арганізоўваць
культурныя мерапрыемствы і актыўна павышаць свой ідэйны ўзровень.
Але тым не менш усё гэта ў клуба ёсць! 1 сустрэчы па магчымасці
часцей, і план падрыхтоўкі экспедыцый, і сумесныя паходы на
канцэрты (асабліва самадзейнай песні, якую ў клу-бе ўсе любяць),
і ў кіно, і спрэчкі вакол новых публікацый у "тоўстых"
часопісах, газстах, вакол актуальных падзей жыцця. Тым больш,
што ў членаў спелеаклуба "Бяздонне" ніколі няма
праблем з ар-ганізацыяй вольнага часу - а менавіта гэту праблему
спрабуюць вырашаць у рабочых ін-тэрнатах, ствараючы "пад
распіску" для незацікаўленых жыхароў клубы па інтарэсах.
Па магчымасці часцей імкнецца наведваць Мінск і Аляксей Крыцкі,
кіраўнік спелеаэкспедыцый, але гэта для масквіча дарагая асалода:
грошы, час. Вясной, памятаю, у клубе адзначалі адразу чатыры
дні нараджэння, яны амаль супалі па часе. Аляксей і Таццяна,
яго жонка, спец.ыяльна прыехалі павіншаваць сяброў. За размовамі,
віншаваннямі, слайдамі суботні вечар неўпрыкмет саступіў месца
глыбокан ночы, а потым і нядзельнай раніцы: разышліся недзе
а шостай гадзіне. Прычым гэта ноч, як я заутоўчык гэта ўсведамляе
асабліва востра, ён адк.азны ў спелеа-экспедыцы! "Снежная-87"
за тэлсфонную сувязь паміж паверхневым лагерам і штурмавой
групай:
- Клуб, экспедыцыя - перш за ўсё група людзей. Мы звязаны
вельмі рознымі сувязямі, і ўтрымліваемся разам не толькі вузкімі
рамкамі спелеатурызму. Нам пашанцавала, у нас агульны інтарэс
- спелеалогія, а та-кое сур'ёзнае захапленне я рызыкнуў бы
назваць нават вобразам жыцця. 1 сапраўды: падрыхтоўка да экспедыцыі
працягваецца, з рознымі амплітудамі актыўнасці, амаль год,
увесь час адпрацоўка планаў, падвядзенне прамежкавых вынікаў.
У гэтых клопатах, само сабой, паралельна трапляеш у курс многіх
рэчаў, якія са спелеалогіяй абсалютна не звязаны, але абмяркоўваюцца
ў час сустрэч у клубе. Гэта азначае, што група жыве сваім,
ні на якое іншае не падобным жыццём.
1 прыцягвае ў клуб наш іншых - менавіта непадабенства. Сюды
прыходзяць проста пасядзець, проста тэлевізар разам паглядзець
(хоць амаль у кожнага свой у пакоі: глядзі o не хачу), расказаць
пра свае радасці ці засмучэнні. Бываюць у нас і турысты з
іншых клубаў, выканаўцы самадзейных песень, прыходзяць, студэнты.
Дзверы клуба для ўсіх адчынены.
Гэтыя разважанні Валерыя можна прадоўжыць, падказаў-шы тым,
хто ніяк не можа знансці выйсця з адзіноты да сапраўдных сяброў,
што турысцкіх клубаў у рэспубліцы нямала. Пераадолець ляноту
душы, зрабіць крок насустрач цікавым, захопленым людзям можна
і зараз, турысцкі сезон яшчэ працягваецца. 1 не абавязкова
адпраўляцца ў складаныя спелеаэкспедыцыі, няхай першае знаёмства
з ветрам вандраванняў адбудзецца ў работы, якую ў народзе
называюаь "лынды біць" А сапраўды цікавых спраў
- мора! 1 калі займаешся якой-небудзь з іх, скажам, спелеалогіяй.
пасур'ёзнаму - раптам заўва-жаць пачынаеш: не хапае часу.
Хочацца і тым заняцца, і тым--цэйтнот. Таму для агорнутых
сумам рэцэпт беспамылковы:
займіся справай! Штурмуй свой сум!
Па тым, як цяжка было саб-рацца разам спелеатурыстам з "Інтэграла"
нават у апошнія дні перад ад'ездам у экспеды-цыю, можна меркаваць,
што слова "сум" ім незнаёма. Усяго на адну хвілінку
заглянуў у той вечар у клуб "Бяздонне" і яшчэ адзін
турыст - воднік Міхаіл Мурзін. 3 ім у нас і адбылася кароткая
размова:
- Наша група таксама ідзе ў паход, адначасова са спелео-лагамі.
Вельмі рады, што побач з намі жывуць такія апантаныя людзі,
шчыра зайздрошчу іх арганізаванасці, сур'ёзнаму падыходу да
справы.
- Куды ідзе ваша група?
- На Алтай, на катамаранах.
- Што вас туды вабіць?
- Магчымасць знаёмства з цікавымі людзьмі перш за ўсё...
- Пазнаёміцца, скажам, можна і на дыскатэцы...
- Ды не, такія людэі не часта заглядваюць на дыскатэкі. Іх
якраз і сустрэнеш часцей у гарах ці на рэках. 1 яшчэ - пячорах.
Я жадаю ім шчаслівай дарогі!
Тым часам у клубе ўжо мацавалі на новай форме нашыўкі з эмблемай
"Снежная-87", якую зрабіў для сваіх новых сяброў
Ігар Савосценка, мастак э "Чыр-вонкі". Клуб "Бяздонне"
ўсім сваім актыўным саставам збіраўся часова змяніць месца
дыслакацыі насапраўднае бяэдонне - пячору Снежную.
Цяпер яго дыслакацыя і ёсць там, на Бзыбскім хрыбце.
I. ЖДАНОВІЧ.
|